Незалежныя прафсаюзы — супраць вяртання беларускаму рэжыму прэферэнцый ЕС

Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) абвясціла пра магчымае прыпыненне сяброўства ў Нацыянальнай Радзе па працоўных і сацыяльных пытаннях. Таксама прафсаюзы пагражаюць адклікаць сваіх прадстаўнікоў з складу Савета па ўдасканаленні заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Незалежныя прафсаюзы патрабуюць, каб беларускія ўлады распачалі дзейсныя меры па выкананні рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы і спынілі парушэнні правоў працаўнікоў. Гэты дэмарш незалежных прафсаюзаў здольны значна ўскладніць працэс вяртання гандлёвых прэферэнцый Еўрапейскага саюза.

У заяве БКДП, якую цытуе "Хартыя'97", гаворыцца, што незалежныя прафсаюзы і іх сябры ў шэрагу месцаў па-ранейшаму зазнаюць уціск. Так, з незалежнымі прафсаюзамі на "Гродна Азот" і "Нафтане" адміністрацыя адмовілася ў падпісваць калектыўную дамову. Ажыццяўляўся ціск на сяброў незалежнага прафсаюзу Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, каб змусіць іх выйсці з арганізацыі. У падаўжэнні працоўнай дамовы адмовілі лідэру Свабоднага прафсаюзу Беларускага А.Габрыелю на Лукомльскай ГРЭС. У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце напярэдадні навучальнага года адміністрацыя вымусіла сяброў Свабоднага прафсазу Беларускага напісаць заяву аб выхадзе з арганізацыі практычна ўсіх прысутных у яго шэрагах выкладчыкаў.

Віну за гэта незалежныя прафсаюзы цалкам ускладаюць на ўрад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі