Невядомы спонсар купіць беларускім выканаўцам скрыпку за $250 тысяч

Скрыпка высокага класу для таленавітых беларускіх выканаўцаў будзе набытая сёлета. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра культуры Віктар Кураш.  Паводле яго слоў, знайшоўся спонсар, які гатовы выдзяліць на набыццё скрыпкі каля 250 тысяч долараў. І цяпер вывучаюцца магчымыя варыянты па набыццю інструмента.

Як адзначае БЕЛТА, скрыпка высокага класу стане першай у Беларусі, на ёй будуць іграць найлепшыя музыканты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі