Neuro Dubel "Афтары правды"


Напрыклад, стылістычнае вяртанне, ці правільней — набліжэнне, да ўласнага гучання ў 90-х гадах; заўважна лепшая якасць запісу самога матэрыялу; ну і самі трэкі вельмі ўдалыя.

То бок, можна смела назваць "Афтараў праўды" стоадсоткавым альбомам, дзе няма ніводнай прахадной песні. Праўда, сам лідар гурта Аляксандр Кулінковіч неаднойчы казаў, што ёсць на дыску песні, якія яму складана выконваць нават на рэпетыцыях. Складана не таму, што там мудрагелістыя вакальныя партыі, а таму, што гэтыя песні яго папросту прыводзяць у шаленства. Да прыкладу, такой песняй з'яўляецца "Жэтоньчык", ці "Клоун".



Дарэчы, калі ўжо казаць пра песню "Клоун", то яна мяне вельмі здзівіла. Падчас праслухоўвання альбома, у пэўны момант, я не зразумеў, якім чынам песня гурта "Браво" трапіла ў мой плэер. Справа ў тым, што пройгрыш гэтай песні абсалютна "браваўскі". Як не сорамна ў гэтым прызнавацца, але колькі дзён я не ламаў галаву, усё роўна так і не здолеў узгадаць якую канкрэтна песню нагадвае гэты пройгрыш.



Не магу асобна не адзначыць песню "Манту". У адным гэтым трэку сабраныя ўсе, так бы мовіць, “фішачкі” гурта. Праўда, маё ўспрыняцце можа быць не аб'ектыўным з-за таго, што першы раз я яе пачуў на канцэрце, і рагатаў з таго, як Саша Кулінковіч спяваючы "Я намочил манту" жаласліва глядзеў у залу.



І такіх жартаўлівых баявікоў на альбоме вельмі шмат. Напрыклад, "Батариен" - песня якая была напісаная пасля прачытання інструкцыі да дрылі на балгарскай мове. Дастаткова дзіўным стала з'яўленне на альбоме "Дзюбеляў" песні ў стылі рэгі, называецца яна "Отстой". Але паводле тэксту, размова вядзецца пра адстой піва.



Асобную ўвагу прыцягнула песня "Дети Галлактики" на вершы Роберта Раждзественскага, якую я адразу не пазнаў. І няшмат, але пэўны час здзіўляўся адкуль у "Дзюбеляў" магла з'явіцца класічная мелодыка савецкіх хітоў.



Варта адзначыць, што альбом атрымаўся абсалютна розным. І вясёлыя завадныя кампазіцыі змяняюцца сур'ёзнымі песнямі. Да прыкладу, у апошні момант на дыск трапіла песня "Нельзя", які Саша Кулінковіч прысвяціў журналісту Алегу Бебеніну, які загінуў.



Апроч 15 асноўных трэкаў на "Афтарах правды" ёсць дзве бонусныя кампазіцыі і два кліпы, таксама на дыску размешчаныя тэксты ўсіх песень з акордамі і фатаграфіі гурта за апошнія гады. Ну і мінібонусам можна назваць чатыры вершыкі, якія на альбоме запісаныя асобнымі трэкамі.



Адзінае, чаго асабіста мне не хапае на гэтым альбоме, дык голасу Юры Навумава, не ведаю, такой была задума музыкаў, ці гэта такое звядзенне, але другі вакал часам абсалютна не чутны, хоць ён насамрэч там ёсць.



Трэк-ліст альбома:

01 - Афтары правды
02 - Ольга Сергеевна
03 - Полноте
04 - Батариен
05 - Стих
06 - Манту
07 - Сергей Иванович
08 - Напрягая
09 - стих
10 - Отстой
11 - Дети Галактики
12 - Жэтончык
13 - стих
14 - Нельзя
15 - Касманауты
16 - Ленин
17 - Фонарь
18 - стих
19 - Клоун
20 - Машыны (bonus)
21 - Ленін (bonus)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі