Neuro Dubel адзначаюць 28-мы дзень нараджэння

Neuro Dubel адзначаюць 28-мы дзень нараджэння

18 ліпеня галоўным панкам краіны, гурту Neuro Dubel, споўнілася 28 гадоў. Вось што кажа на гэты конт лідар каманды Аляксандр Кулінковіч:

"Самае галоўнае дасягненне нашага гурта — тое, што нам спаўняецца 28 гадоў. Колькі б я над гэтым ні думаў, але тое, што мы так доўга пратрымаліся, — гэта заслуга наша і нашых прыхільнікаў".

Святкаваць дату музыкі надумалі ў пятніцу 21 ліпеня ў бары ili. Neuro Dubel традыцыйна абяцаюць хатні канцэрт для самых адданых фэнаў.

"Сёння будзе вялікі канцэрт, які складуць правераныя старэнькія хіты і песні з новага альбома. Магчыма, нават прагучыць песня, якую яшчэ ніхто ніколі не чуў, — працягвае Кулінковіч. — Будзе такі вось зборнічак. З кожным годам усё цяжэй складаць трэк-ліст, але нібыта пастараліся не абысці нейкія песні. Спадзяемся, што будзе весела і што частка людзей, якія не паехалі на лецішча і шашлыкі, прыйдзе да нас".

Пачатак канцэрта — 20.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі