Некалькіх супрацоўнікаў ДАІ адхілілі ад выканання службовых абавязкаў
Працягваецца "разбор палётаў" пасля гучнага дарожна-транспартнага здарэння, якое справакавалі дзеянні супрацоўнікаў ДАІ. Нагадаем, 2 сакавіка на трасе Мікашэвічы-Мінск супрацоўнікі ДАІ
спрабавалі спыніць п'янага кіроўцу, які ехаў на аўтамабілі з хуткасцю
160-180 кіламетраў за гадзіну. Яны арганізавалі "жывы шчыт", спыніўшы
некалькі аўтамабіляў, у якіх былі людзі. У выніку, п'яны кіроўца
пратараніў машыны, на шчасце, абышлося без ахвяраў.
Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў абвясціў строгую вымову начальніку ДАІ краіны.
Акрамя таго, спагнанне атрымалі начальнікі ДАІ Мінска і Мінскай вобласці, начальнік ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска, камандзіры двух батальёнаў ДАІ.
Супрацоўнікі ДАІ, якія бралі ўдзел у аперацыі па затрыманні п'янага кіроўцы, адхіленыя ад выканання службовых абавязкаў на перыяд прававой ацэнкі здарэння пракуратурай.
"У любым выпадку МУС павінна прынесці выбачэнні пацярпелым", – падкрэсліў Уладзімір Навумаў.
Інтэрфакс