Некалькі супрацоўнікаў Мінаблсуда трапілі на каранцін праз каранавірус

Некалькі супрацоўнікаў Мінаблсуда трапілі на каранцін праз каранавірус

Некалькі супрацоўнікаў Мінскага абласнога суда трапілі пад каранцінныя меры ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса ў Беларусі. Паводле інфармацыі партала TUT.by, некалькі супрацоўнікаў суда адправілі на каранцін дадому, некалькі правяраюць у інфекцыйнай лякарні.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з пацыентам, у якога выявілі каранавірус, кантактаваў адзін з тэхнічных супрацоўнікаў суда. Дзеля перасцярогі частку супрацоўнікаў адправілі на каранцін. Але сам абласны суд на каранцін не зачынены, падкрэсліваюць у прэс-службе Мінздароўя. Тое ж кажуць і ў Вярхоўным судзе.

Сам будынак суда старанна апрацавалі, каб не дапусціць далейшага заражэння.

Як паведамлялася раней, на сёння ў Беларусі выяўлена шэсць выпадкаў заражэння каранавірусам: чатыры — у Мінску, два — у Віцебскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі