Не горш, чым у Ціханоўскай: падборка кубкаў, якія можна купіць даражэй за 20€

20 еўра за кубак — далёка не край, нават у Беларусі / Еўрарадыё
20 еўра за кубак — далёка не край, нават у Беларусі / Еўрарадыё

Галоўным мемам пасля навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай нечакана стаў кубак з анёлкам, з якім яна сядзела за сталом.

Не хуже, чем у Тихановской: подборка кружек, которые можно купить дороже 20€

Хтосьці ў сацсетках знайшоў яго кошт (каля 20 еўра) і абурыўся, чаму ў палітыка такі дарагі кубак. Хутка высветлілі, што кубак не належыць Ціханоўскай, а з'яўляецца часткай рэквізіту, але абмеркаванне гэтага кейсу ідзе ўжо некалькі дзён.

Спецыяльна для тых, хто не ведаў, колькі і якія кубкі могуць каштаваць, Еўрарадыё сабрала падборку яшчэ больш дарагога посуду, які можна купіць у Беларусі. Можаце выкарыстоўваць як ідэю для падарунка.

Кубак са знакам задыяка Леў у беларускай анлайн-краме каштуе сёння 101 рубель. Гэта каля 35 еўра ў эквіваленце. Цікава, што такія ж кубкі, але з іншымі знакамі задыяка, можна прыкупіць трохі танней — але ўсё адно ад 25 еўра.

Не хуже, чем у Тихановской: подборка кружек, которые можно купить дороже 20€

Можа быць, 100 рублёў за кубак — для вас занадта мала. Тады прыгледзьцеся да гэтага: з выявай папугая і пазалотай, набыць можна за 184 рублі, гэта значыць каля 63 Еўра.

Не хуже, чем у Тихановской: подборка кружек, которые можно купить дороже 20€

Трошкі танней (ад 28 еўра) можна набыць кубак са сподачкам з фарфору, размаляваны кветкамі шыпшыны.

Не хуже, чем у Тихановской: подборка кружек, которые можно купить дороже 20€

Калі вы любіце Клода Манэ, то кубак з яго творам можна прыкупіць за амаль што сімвалічныя 40 еўра.

Не хуже, чем у Тихановской: подборка кружек, которые можно купить дороже 20€

Быць аматарам рамана Стывена Кінга "Яно" танней: усяго за 26 еўра можна купіць кубак-хамелеон у стылі твора.

Не хуже, чем у Тихановской: подборка кружек, которые можно купить дороже 20€

Альтэрнатыва: "3D-кубак" з нержавейнай сталі ў стылі серыяла "Гульня тронаў". Набыць такі можна за 90 рублёў (каля 30 еўра). Зрэшты, з такім навагодні зварот наўрад ці хтосьці будзе запісваць.

Не хуже, чем у Тихановской: подборка кружек, которые можно купить дороже 20€

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі