Вы тут

Названыя самыя дарагія і танныя гарады свету

Сінгапур / Reuters

Названыя самыя дарагія і танныя гарады свету. Першыя месцы ў рэйтынгу, складзеным часопісам Economist Intelligence Unit, занялі Сінгапур, Парыж і Гонконг. Далейшыя месцы — Цюрых, Жэнева, Капенгаген, Осака, Сеул, Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Тэль-Авіў.

Самым танным горадам на планеце прызнаны Каракас, сталіца Венесуэлы, краіны, якая перажывае жахлівы крызіс. Таксама вельмі таннае жыццё ў Дамаску, Ташкенце, Алма-Аце і Бангалоры.