Названыя лаўрэаты прэміі "Залаты глобус"

"Залаты глобус" па выніках 2023 года

"Залаты глобус" па выніках 2023 года / АР

Названыя лаўрэаты прэміі "Залаты глобус" па выніках 2023 года. 81-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла ў Беверлі-Хілз у Каліфорніі. Імёны пераможцаў назвала Асацыяцыя замежных журналістаў, акрэдытаваных пры Галівудзе.

Найлепшым рэжысёрам назвалі Крыстафера Нолана, а найлепшым драматычным фільмам стаў яго "Апенгеймер". Найлепшым сцэнаром прызналі працу Жусціна Трые і Артура Арары ў "Анатоміі падзення".

Найлепшы мюзікл або камедыя — "Бедныя-няшчасныя", найлепшы драматычны серыял — "Спадкаемцы", найлепшы камедыйны серыял або мюзікл — "Мядзведзь", найлепшы мінісерыял або тэлефільм — "Грызня", найлепшы фільм на замежнай мове — "Анатомія падзення".

Найлепшыя жаночую і мужчынскую ролі ў драме выканалі Лілі Гладстоўн ("Забойцы кветкавага месяца") і Кіліян Мёрфі ("Апенгеймер").

Фільм "Барбі" ўзнагародзілі за "кінематаграфічныя і касавыя дасягненні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі