Навукоўцы: Схудненне зніжае рызыку раку грудзей

Навукоўцы: Схудненне зніжае рызыку раку грудзей

Калі жанчына ў постклімактэрычным узросце пазбаўляецца ад лішняй вагі, у яе істотна зніжаецца рызыка захварэць на рак грудзей. Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы кафедры анкалогіі і тэрапіі клінічнага навукова-даследчага цэнтру ў Каліфорніі City of Hope. Яны цягам 11 год аналізавалі дадзеныя болей за 60 тысяч жанчын ва ўзросце ад 50 да 79 год. У трох тысяч з іх у пэўны перыяд быў дыягнаставаны інвазіўны рак грудзей.

Пры гэтым у тых, што гублялі 5% вагі, рызыка ўзнікнення гэтага раку зніжалася на 12%, а сярод тых, што гублялі 15% вагі, рызыка захворвання падала на 37%. Напрыклад, жанчыне з вагой 76 кг пры росце 168 см трэба было скінуць 12,6 кг.

Навукоўцы адзначаюць, што тлушчавыя клеткі прадукуюць гармоны, якія ўплываюць на ўзнікненне пухлінаў. Чатыры з пяці выпадкаў раку грудзей здараюцца ў жанчын пасля менапаўзы, калі з’яўляецца тэндэнцыя да набору лішняй вагі. Таксама рызыку раку грудзей змяншаюць фізкультура і зніжэнне спажывання алкаголю, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі