Вы тут

Навукоўцы назвалі Instagram самай небяспечнай для здароўя сацсеткай

Фота: АР

Брытанскія навукоўцы назвалі Instagram самай небяспечнай для здароўя сацыяльнай сеткай. Такую выснову яны зрабілі на падставе апытання амаль паўтары тысячы чалавек ва ўзросце ад 14 да 24 гадоў. Яны цікавіліся, якія ў маладых людзей самыя любімыя сацсеткі ды прапаноўвалі ацаніць кожную з іх некалькімі ключавымі словамі: “дэпрэсія”, “адзіноцтва”, “трывога”, “здзек”, “стварэнне знешняга іміджу”.

Як інфармуе РІА “Новости”, даследчыкі прааналізавалі YouTube, Instagram, Snapchat, Twitter і Facebook. Атрымалася, што станоўчы імідж мае YouTube, які найбольш пазітыўна ўплывае на моладзь. Далей ідуць Twitter і Facebook. Менш за ўсё станоўчых ацэнак атрымалі Instagram і Snapchat.

Фота: ria.ru
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі