Навукоўцы: Анкалагічныя захворванні — справа выпадку

Навукоўцы ЗША прыйшлі да высновы, што большасць відаў раку ўзнікае праз выпадковыя прычыны, а не праз вядомыя фактары рызыкі. Пра гэта сведчыць даследаванне амерыканскіх фізіёлагаў, вынікі якога апублікаваў часопіс Science. Паводле даследавання, дзве траціны разнавіднасцяў раку выклікаюцца выпадковымі мутацыямі.

Аднак брытанскі фонд Cancer Research UK заявіў, што здаровы лад жыцця ўсё ж робіць заўважны ўплыў на шансы захварэць на рак.

У ЗША 6,9% насельніцтва захворвае на рак лёгкіх, у правакаванні якога часта вінавацяць курэнне. 0,6% амерыканцаў захворвае на рак мозгу. Аднак пры гэтым сістэма стрававання ўвесь час мае справу з рознымі таксінамі, а пухліны кішэчніка сустракаюцца ўтрая меней, чым пухліны мозгу.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што разгадка ляжыць у галіне механізмаў рэгенерацыі розных тыпаў клетак — рак пачынаецца ў выніку выпадковых мутацыяў. Адзін з аўтараў даследавання прафесар анкалогіі Крысціян Тамасэці лічыць, што ўпор на прафілактыку не ў стане перадухіліць такія захворванні.

Пры гэтым ёсць віды раку, на ўзнікненне якога наўпрост уплываюць знешнія фактары: напрыклад, гэта меланома, якая развіваецца ад уздзеяння ультрафіялетавых промняў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі