Навошта беларусам ведаць беларускую мову? Тлумачыць Анхела Эспіноза

Анхела Эспіноза Руіс нарадзілася ў іспанскай Малазе. А беларускую мову пачала вывучаць у 2013 годзе, калі вучылася ў Гранадзе — вывучала славянскую філалогію. І вывучыла мову далёкай краіны за… 9 месяцаў! Больш за тое, не толькі цудоўна размаўляе па-беларуску, але і піша на беларускай мове вершы.

Чаму іспанская студэнтка здолела вывучыць беларускую мову за 9 месяцаў, а большасць беларусаў не могуць гэтага зрабіць цягам усяго жыцця? Што губляюць тыя беларусы, якія не хочуць ведаць мову продкаў? Чым вабіць беларуская мова іспанскую паэтку?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае беларускамоўная паэтка з Іспаніі Анхела Эспіноза Руіс.

 

Беларускамоўная паэтка з Іспаніі Анхела Эспіноза Руіс на Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.