Настаўнікі Беларусі не плануюць акцый для змагання за свае правы

Затое нямецкія, польскія і украінскія - так. Пра гэта яны заявілі падчас канферэнцыі ў Ольштыне, дзе прысутнічалі прадстаўнікі польскай “Салідарнасці” і нямецкага Звязу працаўнікоў адукацыі GeV, а таксама незалежныя прафсаюзы з Беларусі і Ўкраіны.
Нямецкія настаўнікі ўжо правялі “гарачую вясну” сёлета. З дапамогай страйкаў і петыцый яны дамагліся рэформы школы і выканання абяцанняў ураду. Польская “Салідарнасць” маюць намер увосень пратэставаць супраць значнага пагаршэння ўмоваў працы, якое ўрад тлумачыць крызісам.

Беларускія настаўнікі акцый не плануюць: у нашай краіны свая спецыфіка. Але ўсе чатыры дэлегацыі падкрэслілі неабходнасць міжнароднага кантакту.  Удзельнікі настаўніцкага форуму вывучаюць таксама нямецкую і польскую мовы.



Перад абліччам крызісу настаўнікі выглядаюць маркотна

Здымак аўтара