Настаўніцы паведамілі пра працяг канікулаў, якія мінскія ўлады не дазволілі

Мінскія ўлады вырашылі не працягваць канікулы ў школах. Заняткі пачнуцца 12 лістапада, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Мінагрвыканкам. На працягненні канікулаў настойвалі медыкі.
Нагадаем, у сувязі з узрастаннем захворванняў на ВРВІ і грып у сталіцы канікулы былі працягнутыя да 11 лістапада ўключна. Цяпер жа гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміалогіі падрыхтаваў абгрунтаванне неабходнасці працягнуць канікулы ў чарговы раз, але не быў падтрыманы сталічнымі ўладамі.

Аднак, паводле звестак Еўрарадыё, БелаПАН, многія класныя кіраўнікі сталічных школаў сёння ўжо абтэлефанавалі вучняў, бацькоў з паведамленнем пра тое, што заняткі пачнуцца ў панядзелак, 16 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі