Вы тут

"Наша Ніва" запускае два беларускамоўныя дзіцячыя часопісы

Вокладкі новых часопісаў

"Наша Ніва" зарэгістравала і падрыхтавала да выдання два беларускамоўныя дзіцячыя часопісы. Першы — "Дуду" — будзе для дзетак да 6 гадоў, другі — "Асцярожна, дзеці!" — для малодшых школьнікаў.

На друк першых нумароў выданне хоча сабраць грошы. Далей з продажаў першага нумара плануецца аплачваць друк наступнага, і гэтак далей.

Новыя часопісы будуць выходзіць штомесячна. Падтрымаць іх выданне можна двума спосабамі. Самы зручны для нашаніўцаў, без пасярэднікаў — праз клуб чытачоў НН. Ахвяраванне можа зрабіць кожны зарэгістраваны на сайце. Таксама ёсць кампанія на краўд-платформе "Моламола".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.