"Наша Ніва" сыходзіць з сацсетак "Вконтакте" і "Аднакласнікі"
"НН" сыходзіць з расійскіх сацсетак / pixabay.com
Гэта адбылося пасля таго, як "Вконтакте" заблакавала старонку выдання на тэрыторыі Беларусі.
Сацсетка "Вконтакте" заблакавала старонку "Нашай Нівы" на тэрыторыі Беларусі. Як паведамляе выданне, гэта зроблена па патрабаванні Мінінфармацыі.
Як паведамляла Еўрарадыё, з 10 студзеня "Вконтакте" пачала блакаваць старонкі беларускіх СМІ і арганізацый, якія беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі".
"Пасля блакавання ў Беларусі мы спыняем публікацыі "Укантакце". А таксама ў "Аднакласніках" — гэта сацсетка належыць расійскай карпарацыі VK. Беларусам, якія працягваюць карыстацца гэтымі сацсеткамі, раім у мэтах бяспекі таксама адтуль сысці", — піша рэдакцыя "НН".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.