Выйшаў апошні нумар штотыднёвіка "Наша Ніва"

Выйшаў апошні нумар штотыднёвіка "Наша Ніва"

Праз 25 гадоў пасля аднаўлення “Нашай Нівы”, праз 110 гадоў ад яе заснавання рэдакцыя газеты вырашае адмовіцца ад штотыднёвай папяровай версіі.

“Зараз “Наша Ніва” — гэта будзе ў першую чаргу інтэрнэт-сайт NN.BY. А на паперы ад 1 ліпеня “Наша Ніва” будзе выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках”, — паведамляецца на сайце выдання і дадаецца, што папяровы штомесячнік захавае выдавецкую традыцыю. Гэта будзе спакойнае чытво для людзей з іншым тэмпам спажывання інфармацыі.

Выйшаў апошні нумар штотыднёвіка "Наша Ніва"
Фота: nn.by

Першы выпуск “Нашай Нівы” выйшаў у 1906 годзе. Скончыла выдавацца ў 1915 годзе. Сучасная “Наша Ніва” заснаваная ў траўні 1991 года ў Вільні. Першым галоўным рэдактарам быў Сяргей Дубавец. Цяпер пасаду шэф-рэдактара займае — Андрэй Дынько

У лістападзе 2005 года “Наша Ніва” была выдалена з каталогу падпіскі РУП “Белпошта”. З таго часу распаўсюджвалася намаганнямі ўласнай службы дастаўкі і пераходзіць у кішэнны фармат і павялічвае колькасць старонак да 48-мі. У снежні 2008 года ўлады Беларусі ізноў дазволілі распаўсюджанне газеты ў дзяржаўнай сетцы “Саюздрук”. Першы з такіх нумароў выйшаў у колеры і меў тыаж 5 126 асобнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі