Астраномы NASA выявілі "пысу мядзведзя" на Марсе, піша sciencealert.com.
Здымак марсіянскай паверхні зрабілі 12 снежня з зонда Mars Reconnaissance Orbiter. на ім і заўважылі гэты цікавы візуальны феномен.
Хутчэй за ўсё, дыяметр "мядзведжай пысы" дасягае двух кіламетраў.
Па словах навукоўцаў, "пысу мядзведзя" ўтварылі асаблівасці прыроднага ландшафту. Нос — гэта пагорак з разбуранай V-падобнай структурай, вачыма яму паслужылі кратары, а контур пысы — гэта след ад кругавога залому.