Народнае галасаванне вырашае, які мінскі дворнік паедзе ў адну са сталіц Еўропы

Народнае галасаванне вырашае, які мінскі дворнік паедзе ў адну са сталіц Еўропы

Жыхары беларускай сталіцы вырашаюць, які дворнік паедзе ў адну са сталіц Еўропы. З 1 чэрвеня праходзіць другі этап конкурсу “Лепшы дворнік Цэнтральнага раёна горада Мінска”. Як піша агенцтва “Мінск-навіны”, галасаванне будзе праходзіць у сацсетках да 1 ліпеня. Прэтэндэнтаў цяпер больш за 40. З іх адбяруць 20. Пасля гэтага камісія праверыць тэрыторыі, за якія адказваюць гэтыя дворнікі, і зробіць гэта без папярэджвання. Пераможца стане вядомы ў верасні.

Адзначаецца, што сярод дворнікаў, якія хочуць паехаць у адну з еўрапейскіх сталіц, ёсць і тыя, хто працуе некалькі дзесяцігоддзяў, і тыя, хто ўладкаваўся на працу толькі сёлета.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі