Напад у школе ў Стоўбцах

Вучань 10-га класа школы ў Стоўбцах забіў настаўніцу і аднаго школьніка. Яшчэ двое вучняў у бальніцы.
Пацярпелыя знаходзяцца ў Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай лякарні.
Падлетка затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАП.
Хлопец ударыў нажом настаўніцу і трох вучняў. Два з іх выжылі.
Афіцыйных каментароў пакуль што няма.