Намесніка старшыні Партыі БНФ знялі з цягніка за даўгі перад БДУ

Намесніка старшыні Партыі БНФ знялі з цягніка за даўгі перад БДУ

Раніцай 3 траўня беларускія памежнікі знялі з цягніка Мінск―Кіеў намесніка старшыні Партыі БНФ Юрыя Лукашэвіча. Падчас пашпартнага кантролю Лукашэвічу абвясцілі, што яму забаронены выезд за межы Беларусі.

Памежнікі не далі хлопцу дакладных тлумачэнняў наконт адмовы ў выездзе. Вусна яны зазначылі, што ў Лукашэвіча ёсць праблемы з Белдзяржуніверсітэтам.

Як паведаміла Еўрарадыё крыніца ў бухгалтэрыі БДУ, праблема сапраўды ёсць. "У Юрася Лукашэвіча запазычанасць за два месяцы навучання: люты-сакавік 2017 года. Усяго 412 рублёў 80 капеек сума за навучанне, і за гэты перыяд яшчэ набегла пеня ― 182 рублі 46 капеек”.

Лукашэвіч быў адлічаны з гістфаку БДУ яшчэ год таму, але да нядаўняга часу ні пра якія запазычанасці перад універсітэтам яму не паведамлялі. Нядаўна хлопец звярнуўся ў суд з заявай пра аднаўленне слуханняў наконт яго адлічэння. Дзеянні БДУ Лукашэвіч лічыць помстай за гэтую заяву ―такое меркаванне ён выказаў у каментарыі Еўрарадыё:

"Я вучыўся на платным, калі мяне адлічылі. Ніхто мне не пісаў, не тэліў паўтара года. А пасля, калі мы два тыдні назад напісалі ў суд заяву пра аднаўленне слуханняў пра маё адлічэнне, дык праз тыдзень прыйшла папера з прэтэнзіямі. За што дакладна, не ведаю, але адзіная думка толькі, што яны хочуць садраць апошнюю аплату, якая павінна была быць у той момант, калі мяне адлічалі. Хаця, зноў жа, паўтара года іх не турбавала гэта, а пасля прызначэння новага суда праз тыдзень іх затурбавала.

Чаго дакладна яны жадаюць, я на судзе толькі даведаюся. Яны мне якраз два месяцы назад рабілі "заўвагу" пра тое, чаму гэта я езджу за мяжу на канферэнцыі і распавядаю пра БДУ няпраўду. Паглядзім, што суд скажа на наступным тыдні".

Палітык ехаў у Кіеў на беларуска-ўкраінскую канферэнцыю “Новае лідарства для Усходняй Еўропы“.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі