Намесніка Гайдукевіча дэпутата Карунаса асудзілі на 5 гадоў турмы

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Мінгарсавета Ўладзімір Карунас асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Такое рашэнне прыняў Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Карунаса прызналі вінаватым у хабарніцтве і махлярстве.

Як нагадвае БЕЛТА, былога дэпутата сярод іншага вінавацілі ў атрыманні 14,5 мільёнаў хабару.

Іх Карунас атрымаў за тое, што прызначыў трох чалавек сваімі памочнікамі і выдаў адпаведныя пасведчанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі