Намеснік кіраўніка МЗС Купчына праводзіць кансультацыі ў Польшчы

Намеснік кіраўніка МЗС Купчына праводзіць кансультацыі ў Польшчы

Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алена Купчына знаходзіцца з трохдзённым візітам у Польшчы. Паездка разлічаная на 19-21 ліпеня, паведамляе прэс-служба МЗС.

У першы дзень Купчына сустрэлася з польскім міністрам замежных справаў Вітольдам Вашчыкоўскім і абмеркавала пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, а таксама праблемы рэгіянальнай палітыкі.

Сёння, 20 ліпеня ў Варшаве пройдуць палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных справаў дзвюх краін. Беларускую дэлегацыю ачоліць Алена Купчына, польскую — намеснік міністра замежных справаў Марэк Зюлкоўскі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі