"Наменклатурны міжсабойчык". Як выбіраюць, якім будзе мемарыял у Курапатах

“Номенклатурный междусобойчик”. Как выбирают, каким будет мемориал в Куропатах

"Можа быць, у савецкі час гэта і была закрытая тэма, але сталінскія рэпрэсіі закранулі многіх. Не рэагаваць на іх цяжка. Членаў сям'і маёй жонкі рэпрэсавалі і выслалі ў Сібір, там яны і пахаваныя. Для мяне гэта святое... Страшны час. Проста дзікі перыяд — сістэма ламала людзей".

Так разважае Сяргей Гумілеўскі, аўтар аднаго з трох эскізных праектаў мемарыяла на месцы масавых расстрэлаў у Курапатах, якія прайшлі ў шорт-ліст. Скульптар наракае, што конкурсы кшталту цяперашняга праходзілі і раней — пачынаючы з 1990-х ён неаднаразова ўдзельнічаў у іх, але мэмарыяла ў Курапатах дагэтуль няма.

У гэтым годзе журы выбірала з 32 работ, хоць у кастрычніку 2017-га Павел Якубовіч, тады галоўны рэдактар ​​газеты "СБ — Беларусь сегодня", казаў пра 60 дасланых у рэдакцыю праектаў. На днях у Доме прэсы, дзе размяшчаецца рэдакцыя СБ, прайшоў круглы стол, на якім і былі прэзентаваныя тры эскізы-фіналісты.

 

Іх аўтары — Валерый Малахаў, Сяргей Гумілеўскі і Вольга Нячай

Усе трое — знакамітыя і нестандартныя. Валерый Малахаў знакаміты тым, што ўмее "ажыўляць" метал. Сяргей Гумілеўскі — выбітны манументаліст, часта працуе ў тандэме з бацькам Львом Гумілеўскім. Мастачцы-анималистцы Вользе Нячай 33 гады, яна самая маладая фіналістка конкурсу на эскізны праект манумента ў Курапатах. Канёк Вольгі Нячай — коні. Яна "засвяцілася" ў навінах ўжо ў гэтым годзе як сааўтар помніка князю Гедыміну ў Лідзе.

“Номенклатурный междусобойчик”. Как выбирают, каким будет мемориал в Куропатах
Праект Валерыя Малахава
“Номенклатурный междусобойчик”. Как выбирают, каким будет мемориал в Куропатах
Праект Вольгі Нячай
“Номенклатурный междусобойчик”. Как выбирают, каким будет мемориал в Куропатах
Праект Сяргея Гумілеўскага
“Номенклатурный междусобойчик”. Как выбирают, каким будет мемориал в Куропатах

Астатнія 29 работ, што называецца, засталіся "за кадрам": магчымасці ацаніць іх і даведацца, хто іх аўтары, у звычайнага гледача няма. Больш за тое: яны прайшлі і міма удзельнікаў рабочай групы па распрацоўцы праекта мемарыяла. Напрыклад, гісторык Ігар Кузняцоў даведаўся пра завяршэнне першага этапу конкурсу ўжо постфактум, калі прыйшоў на круглы стол у Дом прэсы:

"Мяне запрасілі абмяркоўваць праблемы Курапат. Я не мог не пайсці, але быў вельмі здзіўлены, калі на ўваходзе журналісты СТВ папрасілі адказаць, які з трох праектаў мне спадабаўся. Адразу не зразумеў, пра што гаворка. І толькі ў зале аказалася, што мяне паклікалі выключна на прэзентацыю фактаў, маўляў прайшоў конкурс, было 32 працы, тры выбралі, давайце пра іх пагаворым. Ніякіх грамадскіх абмеркаванняў не было, я наогул не ведаў, што журы ацэньвае працы, хоць уваходзіў у склад рабочай групы пад кіраўніцтвам былога рэдактара "СБ" Паўла Якубовіча".

 
“Номенклатурный междусобойчик”. Как выбирают, каким будет мемориал в Куропатах

"Грамадскасці трэба прадставіць нешта гатовае"

Зрэшты, журы, якое ацэньвала працы, было цалкам прадстаўнічым: рэктар Акадэміі мастацтваў, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў, дырэктар Інстытута гісторыі... Таксама трапіў у склад суддзяў гісторык-архівіст і аўтар аднаго з першых беларускіх даследаванняў па сталінскіх рэпрэсіях Уладзімір Адамушка, ён тлумачыць Еўрарадыё, што тры адабраныя праекты падаліся журы "найбольш адпаведнымі мастацкаму і тэматычнаму прынцыпу". Растлумачыць, што канкрэтна ўразіла ў працах, ён не бярэцца: "Гэта трэба бачыць".

Пераадрасуем Адамушку пытанне Ігара Кузняцова пра тое, чаму эскізныя праекты не былі вынесеныя на грамадскае абмеркаванне. "Грамадскасці трэба нешта прадставіць, умоўна кажучы, гатовае, ці, па меншай меры, тое, што адпавядае гэтай тэматыцы. Як вы сабе ўяўляеце ўдзел грамадскасці? У журы сядзяць прафесіяналы. Мы не можам сабраць мітынг на дзевяць мільёнаў чалавек, каб усе удзельнічалі, — адказвае Уладзімір Адамушка. — На круглы стол прыйшлі скульптары, мастакі, прадстаўнікі розных арганізацый, дзеячы навук, я лічу, гэтага цалкам дастаткова. Разумееце, гэта ўсё ж такі мемарыял".

Усе тры праекты цяпер адпраўленыя на дапрацоўку, тэрмін — да 1 ліпеня. "Да 1 ліпеня Мінкульт папрасіў нікому ніякай інфармацыі не даваць", — адказвае на просьбу распавесці пра ідэю свайго праекту Сяргей Гумілеўскі. Скульптар таксама не разумее, чаму б не зрабіць конкурс на праект мэмарыяла ў Курапатах адкрытым і не прадставіць гледачам усе праекты і выставіць іх хаця б у Палацы мастацтваў?

 

"Стоадсоткавы наменклатурны міжсабойчык"

"Леташняя лютаўская барацьба супраць будаўніцтва "Бульбаш-хола" у Курапатах прывяла да таго, што ўжо ў сакавіку Лукашэнка заявіў: ва ўрочышчы трэба паставіць памятны знак, — спрабуе адказаць на гэтае пытанне Ігар Кузняцоў. — Пасля гэтага Міністэрства культуры аператыўна абвясціла конкурс, Якубовіч перацягнуў арганізацыйную працу на "СБ", людзі дасылалі работы. І што мы бачым цяпер: галоўрэд ў газеце памяняўся, журы сфармаванае Міністэрствам культуры. У яго склад не ўключаны ніводны прадстаўнік грамадскасці. Мяне не ўключылі таксама, хоць раней Павел Ізотавіч [Якубовіч] згадваў, што я магу як мінімум прапанаваць у склад суддзяў кагосьці са свайго боку.

Калі б мне патэлефанавалі, сказалі, маўляў, вас па розных меркаваннях не можам ўключыць, але, магчыма, вы каго-небудзь параіце, я б, можа, зразумеў. Але тут спрацаваў чыста адміністрацыйны прынцып: сабраліся самі, вырашылі, што людзі надзейныя, няма чаго ўключаць кагосьці, як той казаў, з левымі ці правымі ўхіламі. Стоадсоткавы наменклатурны міжсабойчык!"

Выбраўшы момант, Кузняцоў спытаў на круглым стале, чаму не было грамадскіх абмеркаванняў. Яму адказалі, што конкурс праходзіў "адкрыта і празрыста". Пракаментаваць склад журы ніхто не ўзяўся. Пра рэстаран, які адкрыўся побач з ўрочышчам, таксама ні слова, бо гэта не мае дачынення да конкурсу. Ніякіх дыскусій, толькі тры праекты — так і праходзіў гэты круглы стол.

Надзея, што на гэты раз мемарыял у Курапатах ўсё ж з'явіцца, ёсць. Заказчыкам будаўніцтва плануе стаць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. У бліжэйшы час арганізацыя плануе аформіць неабходныя дакументы ў Мінаблвыканкаме.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі