Naka прэзентуе сінгл “Я живу” (слухаць)

Naka прадстаўляе новы сінгл “Я живу”. Песня стала вынікам удзела фронтвумэн каманды Анастасіі Шпакоўскай у праекце “Апошні золак”, прысвечаным праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. У межах праекта Наста выканала ўжо вядомую песню “Чакаем” і новую “Памылка”.

Так склалася, што гэтай восенню ў Беларусі атрымала розгалас тэма смяротнага пакарання. Але здараюцца ўспышкі нейкай сацыяльнай тэмы, а ёсць пытанне жыцця і смерці, якое заўжды актуальнае. Гэта адна з тых рэчаў, пра якія мы як людзі і як артысты не можам не задумвацца і не выказвацца. Метафарычна, рвана, з пакутамі. Так, як умеем. Думаю, наш слухач разбярэцца”, — тлумачыць Анастасія сутнасць новай песні.

Сінгл дапоўнены адмысловай тэматычнай фотасэсіяй Івана Бесера і спецыяльна створанымі малюнкамі ад беларускай аніматаркі Аляксандры Шыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі