Начная атака дронаў, вялікія баі ля Бахмута і Углядара — 337-я раніца вайны

Баявыя дзеянні ва Украіне  / facebook.com/GeneralStaff.ua
Баявыя дзеянні ва Украіне  / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расіяне мінулай ноччу атакавалі Украіну іранскімі дронамі-камікадзэ. Запусцілі 24 беспілотнікі "Shahed-136/131". Пускі ажыццяўляліся з усходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора. "Усе 24 — знішчаныя", — гаворыцца ў паведамленні камандавання паветраных сіл УСУ. Пры гэтым пераважная колькасць беспілотнікаў была знішчана ў цэнтры краіны.

Але як мінімум адно трапленне, верагодна, усё-такі ёсць — у Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта ноччу напісаў старшыня Днепрапятроўскага абласнога савета Мікалай Лукашук. Спачатку ён казаў, што "у паветранай прасторы вобласці ёсць "Шахеды", прасіў людзей заставацца ў хованках, а потым напісаў, што ёсць трапленне ў прамысловы аб'ект. Па яго словах, абышлося без ахвяр.

У Генштабе УСУ таксама кажуць, што ўсе 24 ўдарных беспілотніка "Шахед-136", якія ноччу запусцілі расіяне, былі знішчаны Сіламі абароны. Адначасова ў ранішняй зводцы гаворыцца, што за мінулыя суткі праціўнік нанёс 37 авіяцыйных і 10 ракетных удараў, у тым ліку па грамадзянскай інфраструктуры гарадоў Днепр і Запарожжа.

Ночная атака дронов, большие бои у Бахмута и Угледара — 337-е утро войны
Іранскія дроны ў Расіі перайменавалі ў "Герань" / unian.net

"Вораг ўзмацняе ціск на Бахмуцкім і Углядарскім напрамках", пісала ўчора ўвечары намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Па яе словах, "праціўнік кідае ў бой значную колькасць асабістага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, спрабуючы прарваць нашу абарону, нясе значныя страты, але не адмаўляюцца ад сваіх планаў". Інтэнсіўнасць баёў на гэтых участках фронту ўзрастае. На Данбасе расіяне маюць перавагу ў колькасці байцоў і ўзбраення, адзначыла намесніца міністра абароны Украіны.

Аб наступальных дзеяннях на Бахмуцкім і Новапаўлаўскім напрамках гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. "Сілы абароны адбілі атакі акупантаў у раёнах населеных пунктаў Краснапапоўка Луганскай вобласці і Верхнекаменскае, Спорнае, Раздолаўка, Благадатнае, Бахмут, Кляшчэеўка, Мар'інка, Углядар і Паўлаўка у Данецкай вобласці", — адзначаецца ў паведамленні.

На Ліманскім і Аўдзееўскім кірунках, са слоў украінскіх вайскоўцаў, расіяне правялі няўдалыя наступальныя дзеянні. На Купянскім, Запарожскім і Херсонскім напрамках праціўнік трымае абарону.

Ночная атака дронов, большие бои у Бахмута и Угледара — 337-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці/ understandingwar.org

У Інстытуце вывучэння вайны мяркуюць, што расіяне спрабуюць стварыць умовы для пачатку наступальнай аперацыі ў Луганскай вобласці. Для гэтага яны спрабуюць арганізаваць разбуральныя атакі на большай частцы лініі фронту — каб рассеяць і адцягнуць украінскія сілы. У якасці прыкладу эксперты Інстытута прыводзяць нядаўнія расійскія атакі ў Запарожскай вобласці і ў раёне Углядара на захадзе Данецкай вобласці.

Група "Вагнер" не выканала сваё абяцанне захапіць Бахмут і не змагла прасунуцца далей нязначных тактычных поспехаў у Салядары, "таму расійскае ваеннае кіраўніцтва, магчыма, вырашыла змяніць прыярытэты аперацый вакол Бахмута", мяркуюць у Інстытуце.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што спадзяецца пасля танкаў атрымаць ад саюзнікаў дальнабойныя ракеты і самалёты. Пра гэта ён казаў у вячэрнім відэазвароце, калі распавядаў аб сваёй размове з генеральным сакратаром NATO Енсам Сталтэнбергам.

"Павінны адкрыць пастаўкі таксама дальнабойных ракет для Украіны. Мы павінны пашыраць і наша супрацоўніцтва ў артылерыі, мы павінны выйсці на пастаўкі самалётаў для Украіны. І гэта мара. І гэта задача", — адзначыў Зяленскі.

Hromadske ў сувязі з гэтым нагадвае пра заяву міністр замежных спраў Нідэрландаў Вопке Хукстра. Ён сказаў, што гатовы абмяркоўваць выдачу Украіне знішчальнікаў F-16, калі будзе такі запыт ад Кіева.

У амерыканскай кампаніі-вытворцы F-16 Lockheed Martin кажуць, што гатовыя нарошчваць вытворчасць самалётаў. Пра гэта заявіў галоўны аперацыйны дырэктар Lockheed Martin Фрэнк Сэнт-Джон, піша Financial Time. Сама кампанія не прымае ўдзел ў перамовах аб магчымых пастаўках ваенных самалётаў у Кіеў. Тым не менш яна збіраецца нарошчваць вытворчасць F-16, "каб задаволіць попыт практычна любых краін, якія вырашаць перадаць [самалёты] трэцім бакам", сказаў Сэнт-Джон. Але рээкспарт яшчэ павінна ўхваліць ўрад ЗША.

Тым часам Белы дом напярэдадні анансаваў новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на 400 мільёнаў долараў. У яго ўвойдуць: 31 танк Abrams са 120-мм снарадамі і іншымі боепрыпасамі; 8 тактычных машын для аднаўлення абсталявання; дапаможныя транспартныя сродкі і абсталяванне. Прадугледжаны таксама фінансаванне навучання і абслугоўвання тэхнікі.

Знішчальнікі МіГ-29 і танкі Т-72 савецкай вытворчасці можа перадаць Украіне Славакія. Пра гэта заявіў міністр абароны гэтай краіны Яраслаў Надзь.
З 1 кастрычніка 2022 года Славакія больш не выкарыстоўвае МіГ-29. "Мы гатовыя перадаць гэтыя самалёты Украіне, каб яна магла абараняцца, і не збіраемся іх перадаваць камусьці іншаму. Цяпер пытанне аб перадачы гэтых самалётаў разглядае ўрад Славакіі", — распавёў Надзь. Ён таксама адзначыў, што ВПС Славакіі гатовыя навучаць ўкраінскіх пілотаў лётаць на амерыканскіх знішчальнікаў F-16.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі