Нацбанк патлумачыў, калі трэба браць 30-адсоткавы збор

Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка распаўсюдзіла інфармацыйнае паведамленне.

У ім гаворыцца, што камісійны збор у 30% фізічныя асобы будуць плаціць пры куплі замежнай валюты ў абменных пунктах і касах банкаў, а таксама пры куплі замежнай валюты з дапамогай банкаўскай карткі праз банкамат.

Збор будзе налічвацца пры пераводзе рублёвых рахункаў у замежную валюту, пры аплаце тавараў і паслуг за мяжой з дапамогай банкаўскіх плацежных картак у беларускіх рублях (уключаючы карткі міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard), пры зняцці за мяжой наяўных грошай з рублёвых картак.

Акрамя таго, дадатковыя 30% давядзецца заплаціць пры разліках у інтэрнэце з замежнымі замежнымі прадаўцамі, калі пакупнік выкарыстоўвае рублёвую картку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі