Нацбанк: Беларусь і МВФ зблізіліся ў поглядах на тарыфы ў сферы ЖКГ

Нацбанк: Беларусь і МВФ зблізіліся ў поглядах на тарыфы ў сферы ЖКГ

Міжнародны валютны фонд і Беларусь збліжаюцца ў поглядах на тарыфную палітыку ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта заявіў журналістам намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко падчас чарговага пасяджэння ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле яго словаў, ёсць пэўны рух насустрач  і разуменне бакоў. Але пры гэтым празстаўнік кіраўніцтва Нацбанка адмовіўся каментаваць ход перамоваў з МВФ і паведамляць падрабязнасці перамоўнага працэсу.

У сваю чаргу намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко адзначыў, што пытанне перагляду падатковай палітыкі або тарыфаў у сферы ЖКГ не пастаўлены асобна ў сувязі з будучым візітам у Беларусь місіі МВФ. Па словах чыноўніка, фонд ацэніць агульны стан бюджэту, то бок, яго прыбытковую і расходную частку, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі