Нацбанк абмежаваў даходы топ-менеджараў банкаў

Гадавыя бонусы топ-менеджарам беларускіх банкаў не могуць перавышаць 12 акладаў. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавёў член праўлення аднаго з банкаў. Ён сказаў, што такая мера прынятая восеньскім рашэннем Нацбанка. Дарэчы, такое ж абмежаванне існуе для кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў. 

Нагадаем, што 11 лістапада на нарадзе з удзелам кіраўніцы Нацбанка Надзеі Ермаковай Аляксандр Лукашэнка заявіў, што банкі жыруюць. Ён заклікаў скараціць выдаткі ў банкаўскай сферы. 

БелаПАН інфармуе, што яшчэ ў трэцім квартале 2014 года Нацбанк накіраваў уласнікам камерцыйных банкаў Беларусі рэкамендацыі па вызначэнні ўмоваў аплаты працы і памераў бонусаў, што выплачваюцца кіраўнікам банкаў. 

Да рашэння Нацбанка гадавыя бонусы для топ-менеджараў банкаў ніяк не абмяжоўваліся. Было абмежаванне толькі для квартальных бонусаў: гэтая прэмія ў кіраўніка арганізацыі не можа больш як у восем разоў перавышаць памер сярэдняга заробку ў кампаніі.

Лукашэнка запатрабаваў "пастрыгчы ўсе банкі пад адзін грэбень"

Фота — profi-forex.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі