На з’ездзе Партыі БНФ прайшло галасаванне, ідзе падлік галасоў

На з’ездзе Партыі БНФ, які ў суботу праходзіць у Мінску, прайшло галасаванне, ідзе падлік галасоў.  На пасаду старшыні партыі прэтэндуюць цяперашні кіраўнік Вінцук Вячорка (ён кіруе Партыяй БНФ з 1999 года), намеснікі старшыні Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч.

Калі спатрэбіцца другі тур (а паводле некаторых меркаванняў, яго цяжка пазбегнуць), дык з’езд мусіць паспець яго правесці да 18 гадзінаў. Справа ў тым, што Палац культуры аўтазаводу арэндаваны менавіта да гэтага часу.

У выпадку калі часу не хопіць, другі тур пройдзе ў другі дзень з’езду – ў нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі