На вытворчасці сыркоў у Барысаве рука жанчыны трапіла ў дазатар

На вытворчасці сыркоў у Барысаве рука жанчыны трапіла ў дазатар

Барысаўскіх ратавальнікаў 17 ліпеня выклікалі на дапамогу на прадпрыемства па вытворчасці глазураваных сыркоў. Выклік паступіў у 13:41, інфармуе прэс-служба МНС.

На месцы выкліку ратавальнікі высветлілі, што ў дазатары тварожнай масы заціснула руку жанчыны, якая працуе ўкладчыцай-упакоўшчыцай на прадпрыемстве. Паводле папярэдніх звестак, гэта адбылося падчас мыцця абсталявання.

Работнікі МНС вызвалілі руку з дапамогай адмысловага інструмента і бензарэза. Пацярпелую перадалі брыгадзе медыкаў. Пасля агляду яе з рознымі траўмамі шпіталізавалі ў раённую лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі