Вы тут

На выбары акрэдытавана 557 нацыянальных назіральнікаў

Выбары ў Беларусі / Еўрарадыё

Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў на прэзідэнцкія выбары ўжо 557 нацыянальных назіральнікаў. За апошні тыдзень зарэгістравана больш як 200 чалавек.

Пераважная большасць гэтых назіральнікаў прадстаўляюць праўладныя арганізацыі.

Сярод назіральнікаў 492 чалавекі прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні, 35 — палітычныя партыі, 2 — працоўныя калектывы, а 28 — гэта грамадзяне, якія падавалі заявы на акрэдытацыю ў якасці назіральнікаў.

Сярод партыяў найбольшую колькасць назіральнікаў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі — 29. Тры назіральнікі зарэгістраваныя ад Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, два — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, адзін — ад Партыі БНФ.

Між грамадскіх аб'яднанняў першае месца па колькасці назіральнікаў мае БРСМ — 131. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла на назіранне за выбарамі 113 чалавек, "Белая Русь" — 85, Беларускі саюз жанчын — 51. 

39 назіральнікаў адпарвіць на выбары Беларускі Хельсінскі камітэт, 41 — Беларускае аб’яднанне вэтэранаў, 16 — Беларускі фонд міру і аднаго — "БНФ Адраджэньне".

Прысутнасць міжнародных назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах, як казала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, пад пытаннем.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.