На "выбарах у ДНР" перамог Аляксандр Захарчанка

Па яго словах, за Захарчанку "прагаласавалі" больш за 765 тысяч чалавек. Яго канкурэнтаў Юрыя Сіваконенку і Аляксандра Кофмана, нібыта, падтрымалі каля 93 000 і 111 000 людзей адпаведна. 

На "выбарах" "Народны савет ДНР" лідарства атрымала група Захарчанкі "Данецкая рэспубліка" — амаль 663 тысячы галасоў, "канкурэнты" са "Свабоднага Данбаса" — 306,892 тысячы, пиша pravda.com.ua

Паведамляецца, што на выбары данецкіх баевікоў прыйшло каля 1 мільёна чалавек. 

У Луганску баевікі, адказныя за падлік, апынуліся менш аператыўнымі, і на раніцу панядзелка "палічылі" менш за 30% "галасоў". Папярэдне "перамагае" цяперашні лідэр баявікоў Ігар Платніцкі. 

Фота Захарчанкі і Платніцкага — confederation.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі