На вуліцах Лондана расставяць піяніна, граць на іх змогуць усе жадаючыя

Гэтым летам на вуліцах Лондана паставяць 31 піяніна, граць на якіх змогуць усе жадаючыя. Такім чынам ўлады брытанскай сталіцы вырашылі заахвочваць спантаннае музіцыраванне жыхароў і гасцей горада, піша The Times. Піяніна паставяць у стратэгічных месцах — перад Брытанскай бібліятэкай, Музеем натуральнай гісторыі, Банкам Англіі і Галерэяй Тэйт.

Да кожнага з іх дадасца зборнік з нотамі. Інструменты будуць ўпрыгожаныя адпаведна тым месцам, дзе іх паставяць. Так, піяніна перад банкам размалююць грашыма, каля рынку ўпрыгожаць малюнкамі гародніны і садавіны, а на месцы, дзе збіраліся хіпі, паставяць піяніна ўзору 60-х гадоў.

Акцыя пачнецца 23 чэрвеня і працягнецца тры тыдні. Наглядаць за інструментамі прызначаны спецыяльны наладчык, які будзе ездзіць ад піяніна да піяніна на ровары і сачыць, каб прылады гучалі як след.

Фота: photopolygon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі