На перамовах Украіны і Расіі бакі ўзялі тэхнчную паўзу да заўтра. Пра гэта напісаў у сацсетках дарадца офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
"Для дадатковай працы ў працоўных падгрупах і для ўдакладнення асобных азначэнняў. Перамовы працягваюцца", — дадаў ён.
Чацвёрты раўнд украінска-расійскіх перамоваў пачаўся 14 сакавіка. У адрозненне ад папярэдніх трох ён праходзіць анлайн.
У перемовинах взято технічну паузу до завтра. Для додаткової роботи в робочих підгрупах й уточнення окремих визначень. Перемовини тривають…
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) March 14, 2022