На Ўімблдоне засталіся тры беларусы

З пяцёркі беларусаў, якія стартавалі на Ўімблдонскім тэнісным турніры, у асноўнай сетцы адзіночных спаборніцтваў засталіся трое. У другім раўндзе Вікторыя Азаранка сёння згуляе з пасеянай пад 21-м нумарам Таццянай Гарбо з Італіі, а саперніцай Таццяны Пучак будзе расіянка Ганна Чакветадзэ (8-й нумар пасеву).

Дарэчы, Азаранка і Чакветадзэ сёння аб'яднаюцца ў дуэт і правядуць стартавы матч парнага разраду.

У мужчынскім турніры Максім Мірны ў другім раўндзе згуляе з аргентынцам Гільерма Канасам (22). Мірны выступіць таксама і ў парным разрадзе са шведам Ёнасам Б’ёркманам.

Іх першыя сапернікі — Ярка Ніемінен (Фінляндыя) і Роберт Ліндстэдт (Швецыя). Напярэдадні ў першым крузе спаборніцтваў беларуска Анастасія Якімава саступіла Караліне Вазняцкай (Данія) — 5:7, 2:6, а Вольга Гаварцова ў другім раўндзе прайграла францужанцы Марыён Барталі — 5:7, 2:6.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі