Вы тут

На турніры ў Мадрыдзе Сасновіч прайграла першай ракетцы свету

Аляксандра Сасновіч і Наомі Осака / twitter.com/sasnovich_team

На турніры ў Мадрыдзе 33-я ў рэйтынгу WTA Аляксандра Сасновіч прайграла першай ракетцы свету Наомі Осака з Японіі — 2:6, 3:6. Гэта быў паядынак 1/8 фіналу.

На старце турніру Сасновіч абыграла 15-ю ракетку свету Анэт Кантавейт з Эстоніі — 0:6, 6:3, 6:2, у 1/16 фіналу — Анну-Караліну Шмідлаву са Славакіі — 6:2, 6:2. Аляксандра спыніла ўдзел і ў парным разрадзе.