На турніры ў Цынцынаці Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу

На турніры ў Цынцынаці Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу

На тэнісным турніры ў амерыканскім Цынцынаці беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу. 

У 1/32 фіналу наша суачынніца выйграла ў эстонкі Каі Канэпі — 6:3, 4:6, 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 15 хвілін. 

Яшчэ адной беларусцы пашчасціла менш. Аляксандра Сасновіч саступіла амерыканцы Кэці Макналі — 3:6, 6:3, 6:7 (2:7). Іх гульня працягвалася тры гадзіны.

Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 21 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі