На трасе М1 у Віцебскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з грамадзянамі Расіі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі, з сямі пасажыраў шэсць шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы. У пацярпелых разнастайныя траўмы, парэзы.
17-гадовага расіяніна "пасля правядзення дыягностыкі" перавялі ў бальніцу ў Оршу.
Віцебскае ДАІ паведамляе, што здарэнне адбылося ўвечары 12 сакавіка. У нейкі момант 57-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, аўтамабіль занесла, а пасля ён перакуліўся.
