На таргах 8 чэрвеня ў Беларусі паменшалі курсы долара і еўра

На таргах 8 чэрвеня ў Беларусі паменшалі курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 8 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,3810 да 2,3732 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменаў — з 2,7028 да 2,6836 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4764 беларускага (у пятніцу — 3,4695).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,14%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі