На таргах 7 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

На таргах 7 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

7 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,5708 да 2,5520 беларускага рубля. Паменша і курс еўра — з 2,7798 да 2,7734 беларускага рубля. Затое расійская валюта пайшла ў рост: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3821 беларускага (у панядзелак — 3,3660).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,03%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі