Вы тут

На таргах 28 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

Беларускі рубель 28 ліпеня аслабеў адносна ўсіх асноўных валют / БЕЛТА

28 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,3889 да 2,4103 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,7949 да 2,8281 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3511 беларускага (у панядзелак — 3,3391).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,69%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.