Вы тут

На таргах 27 сакавіка ў Беларусі панізіўся курс долара

БЕЛТА

27 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,5900 да 2,5754 беларускага рубля. Затое вырас курс еўра — з 2,8287 да 2,8371 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама павялічыўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3121 беларускага (у чацвер — 3,2957).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,13%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.