Вы тут

На таргах 27 лютага ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель

БЕЛТА

27 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,2378 да 2,2340 беларускага рубля. Курс еўра працягнуў рост — з 2,4334 да 2,4406 беларускага рубля. Курс расійскай валюты паменшаў: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4025 беларускага (у сераду — 3,4137).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,18%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.