Вы тут

На таргах 23 кастрычніка ў Беларусі падаражэў толькі долар

pixabay.com

Па выніках таргоў, якія прайшлі 22 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0373 да 2,04 беларускага рубля. Курс еўра працягвае паніжацца — з 2,2702 да 2,2689 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1985 беларускага рубля (у аўторак — 3,2006).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.