Вы тут

На таргах 22 кастрычніка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

БЕЛТА

22 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,0391 да 2,0373 беларускага рубля. Еўра таксама патаннеў — з 2,2758 да 2,2702 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2006 беларускага рубля (у панядзелак — 3,1973).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.