Вы тут

На таргах 20 ліпеня ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель

20 ліпеня ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель / БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 20 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,3994 да 2,3990 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў угору — з 2,7319 да 2,7469 беларускага рубля. Курс расійскай валюты паменшаў: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3362 беларускага (у пятніцу — 3,3451).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,03%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.