На таргах 19 снежня ў Беларусі патаннелі долар і еўра
![На таргах 19 снежня ў Беларусі патаннелі долар і еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-0209.jpg.webp?itok=MJ6TALUn)
Па выніках таргоў, якія адбыліся 18 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1062 да 2,1047 беларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3449 да 2,3413 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3670 беларускага рубля (у сераду — 3,3644).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,04%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.