Вы тут

На таргах 17 студзеня ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 17 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,1247 да 2,1228 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,3692 да 2,3634 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4527 беларускага (у чацвер — 3,4523).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,07%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.